Печать
Родительская категория: Раёны
Категория: Хойніцкі
Просмотров: 635

Назва вескі: АМЕЛЬКАЎШЧЫНА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Хойніцкім гарсавеце, за 20 км. на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), 97 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Ровенская Слабада— Хойнікі.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як сяленне ў Маладушскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1811 г. ў валоданні Ракіцкіх. У 1850 г. 15 двароў, 117 жыхароў. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Маладушнага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 43 двары, 216 жыхароў, хлебазапасны магазін. Побач быў аднайменны фальварак (2 двары, 30 жыхароў). У 1908 г. 46 двароў, 315 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 1986 г. цэнтр Амелькаўшчынскага с/с Хойніцкага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Гомельскай акруг, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абласцей. У 1930 г. 79 двароў, 411 жыхароў, пач. школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», працавалі паравы млын (з 1913) і лесапільня. У 1940 г. 139 двароў, 608 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вёсцы і навакольных лясах базіраваўся асобны партыз. атрад імя А.В. Суворава. У студз. 1943 г. ў раёне вёскі партызаны вялі цяжкія баі супраць карнікаў. У чэрв. 1943 г. ням. акупанты спалілі 135 двароў і загубілі 54 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 252 жыхары з вёсак Амелькаўшчынскага с/с, памяць аб якіх увекавечвае скульптура воіна, пастаўленая ў 1970 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 376, на хутары 149 жыхароў. У 1968 г. да вёскі далучаны пас. Амелькаўшчына. Была цэнтрам калгаса «Шлях Леніна», дзейнічала аддз. сувязі. У 1930-х гг. паблізу вёскі выяўлены жалезарудныя залежы. Перад аварыяй на ЧАЭС ў склад вёскі уваходзіла 173 двары, пражывала 135 сем’яў, колькасць чалавек 319, знаходзіўся магазін, аддзяленне сувязі, васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, ФАП, дзіцячы сад.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Мемарыяльная дошка на будынку лясніцтва ў гонар партызан атрада імя А.В. Суворава, які дыслацыраваўся ў Амелькаўшчынскіх лясах у час Вялікай Айчыннай вайны.

На могілках помнік ахвярам фашызму, жыхарам вёскі, якія былі расстраляны нямецка-фашысцкімі карнікамі ў лютым 1943 г.

Помнік воінам-землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну каля будынка сельскага савета.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (173 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 12752

Колькасць чытачоў: 236

Дата закрыцця: 29.11.1991 – 31.12.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Паўлянок Валянціна Міхайлаўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №236 ад 29 лістапада 1991 г.