Назва вескі: ЛІХАЎНЯ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 17 км. на Пд ад Нароўлі, 42 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 197 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на р. Славенца (прыток р. Прыпяць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як паселішча ў Нараўлянскай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Пад 1879 г. пазначана як паселішча ў Цебашкаўскім царк. прыходзе. У 1890 г. адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 г. 30 двароў, 190 жыхароў. У 1908 г. 40 двароў, 249 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная пчолка», працавала кузня. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыятыч. маладзёжная група (кіраўнік А.Войка). Вызвалена 27.11.1943 г. 24 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 189 жыхароў, у 1986 г. 24 двары, 43 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы». У сувязі з вельмі высокай забруджанасцю будынкі разбураны і пахаваны пад тоўстым слоем зямлі.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Эдуард Іосіфавіч Збароўскі, доктар мед. навук, прафесар. Аўтар 200 навуковых прац, 3 манаграфій, некалькіх вынаходак. Выступаў з дакладамі ў ЗША і інш. краінах Еўропы. Адзін іх аўтараў-распрацоўшчыкаў Закона "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» (1991 г.).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы (24 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Васілёўка Светлагорскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 ад 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС