Назва вескі: ЛЕНІНА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Кіраўскім с/с, за 22 км. на Пд ад Нароўлі, 47 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 200 км.. ад Гомеля, на паўд. ускраіне Мухаеўдаўскі канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Вуглы—Чапаеўка.

Гістарычная даведка:

Да 1926 г. Пасёлак. Засн. ў 1920 г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. маладзёжная група (кіраўнік Н. Міхайлаў). Вызвалена 27.11.1943 г. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 240 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (61 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).