Назва вескі: ВЯПРЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 33 км. на ПдУ ад Нароўлі, 58 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 211 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на ўсх. ускраіне — воз. Плоскае. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. Пад 1610 г. пазначана як сяло ў маёнтку Белы Бераг. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 17 двароў, у Дзёрнавіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ., уладанне двараніна Горвата. У 1908 г. 70 двароў, 592 жыхары, земская школа. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны ўсход». У Вял. Айч. вайну ў сак. 1942 г. ням.-фаш. карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 17 жыхароў. 97 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 483 жыхары, у 1986 г. 99 двароў, 205 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Прыпяць» (цэнтр — в. Даўляды). Мелася пач. школа, магазін. Побач з вёскай — залежы пяскоў і цагельнай сыравіны (0,4 млн. м3).

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Рэшткі пасяленняў бронз. веку (0,3 км на З ад вёскі) і бронз. і жалезнага вякоў (2 км. на ПнЗ ад вёскі).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (98 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў г.п. Даманавічы і в. Савіны Калінкавіцкага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Кніжны фонд: 14087

Колькасць чытачоў: 148

Дата закрыцця: 24.09.1986 – 31.12.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Заранок Ніна Самойлаўна

№ дакумента: Загад № 16 ад 24.09.86 г. па Нараўлянскай ЦБС