Назва вескі: БАРАВІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 35 км. на Пд ад Нароўлі, 60 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 203 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, 0,5 км. ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Вуглы— Чапаеўка.

Гістарычная даведка:

Да 30.7.1964 Гразліва. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак у выніку ажыццяўлення сталыпінскіх рэформ. Найбольш актыўная забудова прыходзіцца на 1920-я г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Перамога», працавала кузня. У 1938 г. ў вёску пераселены хутары Валёры, Сакеркі, Знайды, Ваўчкоўцы, Львінскія, Рудзянцова, у 1964 г. — в. Гразліва. У Вял. Айч. вайну 22 вяскоўцы загінулі на фронце, дзейнічала маладзёжная патрыят. група (кіраўнік А.Макаранка). Паводле перапісу 1959 г. 251 жыхар, у 1986 г. 51 двор, 117 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы). Мелася пач. школа, магазін.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (51 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў Жлобінскі р-н (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 01.01.1986 – 31.12.1986

№ дакумента: Загад № 17 ад 26.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС