Назва вескі: ЧЫРВОНЫ ШЛЯХ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у былым Сівенскім сельскім Савеце.
Гістарычная даведка:
Узнік у перыяд калектывізацыі (30-я гады 20 ст). Згодна А.Ф. Рогалева “Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области” назва пасёлка Чырвоны Шлях тыпічна савецкае, абстрактна-сімвалічнае. Чырвоны – у значэнні “рэвалюцыйны, савецкі”. Уваходзіў у склад саўгаса імя У.І. Леніна (цэнтр – в. Сівенка). Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад пасёлка ўваходзіла 19 двароў, пражывала 19 сем’яў, колькасць чалавек 52. На 1.01.1990г. 1 двор, 3 жыхары, з іх: 1 працуючы, 2 пенсіянера.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.