Назва вескі: УЮТНЫ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Стаўбунскім с/с, за 32 км.. на ПнУ ад Веткі, 54 км.. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Стаўбун— Ветка.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ў Коўбаўскім с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр., 20 двароў, 113 жыхароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 4 пасялкоўцы загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 89 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Стаўбунею» (цэнтр — в. Стаўбун). Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986. у склад пасёлка ўваходзіла 6 двароў, пражывала 6 сямей, колькасць чалавек 10. На 1.01.1990г. 2 двары, 2 жыхары пенсійнага ўзросту.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.