Назва вескі: УСОХІ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 26 км.. на Пн ад Веткі, 48 км.. ад Гомеля, на р. Нёманка (прыток р. Сож); на Пд меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў канцы 19 ст. ў Рэчкаўскай вол. Гомельскага пав. У пач. 20 ст. пачаў працаваць млын. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 3 пасялкоўцы загінулі на франтах у час Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 100 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС на 01.01.1986г. у склад пасёлка ўваходзіла 5 двароў, пражывала 5 сем’яў, колькасць чалавек 11. На 01.01.1990г. 4 двары, 6 жыхароў, з іх: 2 працуючых, 4 пенсіянера.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.