Назва вескі: РАШЫЦЕЛЬНЫ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 40 км.. на Пн ад Веткі, бі км.. ад Гомеля, на У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чачэрск—Свяцілавічы.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. ў Скачокгабраўскім с/с Свяцілавіцкага р-на Гомельскай акр., 25 двароў, 113 жыхароў, паштовы пункт. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 3 пасялкоўцы загінулі на фронце ў Вял. Айч. вайну. Паводле перапісу 1959 г. 77 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 4 двары, пражывала 4 сям’і, колькасць чалавек 6. На 01.01.1989 г. 2 двары, 2 жыхары, з іх: 1 працуючы, 1 пенсіянер.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (2 сям’і) пераселены ў 1989 г. ў чыстыя месцы.