Назва вескі: ПЕТУХОЎКА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 18 км.. на ПнУ ад Веткі, 39 км.. ад Гомеля; праз пасёлак праходзіць меліярацыйны канал, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Ветка.

Гістарычная даведка

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Барталамееўскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр., 19 двароў, 116 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 36 двароў, 146 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 145 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 32 двары, пражывала 32 сям’і, колькасць чалавек 72. На 01.01.1990 г. 20 двароў, 37 жыхароў, з іх: 18 працуючых, 19 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.