Назва вескі: ПАДЛУЖЖА
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 38 км.. на ПнУ ад Веткі, 60 км.. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 15 двароў, 49 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 43 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 41 двор, пражывала 41 сем’я, колькасць чалавек 132. На 01.01.1990 г. 27 двароў, 77 жыхароў, з іх: 44 працуючых, 21 дзяцей (да 15 гадоў), 12 пенсіянераў.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (27 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.