Назва вескі: КУПРЭЕЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 5 км. на У ад Веткі, 27 км. ад Гомеля, на Пд, Пн і У меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Веткі.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як слабада ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Тут актыўна сяліліся стараверы — уцекачы з Расіі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў валоданні кн. І.Халецкага і княгіні Радзівіл. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. бі двор, 432 жыхары, капліца, школа граматы. У 1909 г. у Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ., 73 двары, 515 жыхароў, 555 дзес. зямлі. У 1926 г. 977 жыхароў, паштовае аддз., школа. Побач былі Купрэеўскія хутары, 14 двароў, 95 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Купрэеўскага с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. створаны калгас «Прасвет», працавалі вятрак (з 1927 г.) і кузня. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты спалілі 32 двары. На франтах загінуў 71 вясковец. У 1965 г. ў вёску пераехалі жыхары пас. Першае Мая. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 01.01.1986г. 61 двор, пражывала 61 сям’я, колькасць чалавек – 137, мелася конеферма. На 01.01.1990г. 46 двароў, 72 жыхары, з іх: 29 працуючых, 2 дзяцей (да 15 гадоў), 41 пенсіянер.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў чыстыя месцы.