Назва вескі: ЗАЛУЖЖА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 26 км. на Пн ад Веткі, 48 км. ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1946 г. перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1959 г. 32 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — в. Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 6 двароў, пражывала 6 сем’яў, колькасць чалавек 16. На 01.01.1990 г. 5 двароў, 9 жыхароў, з іх: 4 працуючых, 5 пенсіянераў. 

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (5 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.