Назва вескі: АКШЫНКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Свяцілавіцкім с/с, за 27 км. на Пн ад Веткі, 49 км. ад Гомеля, на Пд і У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы— Гомель.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Покацкай вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. У 1785 г. 43 жыхары, у валоданні памешчыка В.Шалюты. У 1847 г. 26 двароў, 181 жыхар, 1915 дзес. зямлі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 г. ў валоданні Язерскіх. У 1881 г. 46 двароў, хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 89 двароў, 589 жыхароў, школа граматы, кузня. У аднайменным фальварку, што быў побач, 4 двары, 24 жыхары, капліца, вадзяны і ветраны млыны, крупарушка, сукнавальня. У 1909 г. 112 двароў, 730 жыхароў; у фальварку І двор, 7 жыхароў, 1470 дзес. зямлі. У жн. 1918 г., у час герм. акупацыі, партыз. атрад, што дзейнічаў паблізу, заняў вёску і аднавіў Сав. уладу. У 1926 г. 145 двароў, 723 жыхары, аддз. спажывецкай кааперацыі, паштовы пункт, пач. школа. У 1962 г. ў вёску перасяліліся жыхары пас. Зара. З 8.12.1926 г. да 1986 г. цэнтр Акшынскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.9.1927 г. Веткаўскага, з 12.2.1985 г. Свяцілавіцкага, з 17.12.1956 г. Веткаўскага, з 25.12.1962 г. Гомельскага, з 6.1.1965 г. Веткаўскага р-наў Гомельскай акр. (да 1930 г.), з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога». У Вял. Айч. вайну 94 жыхары загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. Была цэнтрам саўгаса «Усходні». Размяшчаліся 8-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, сталовая. У склад Акшынскага с/с уваходзіў да 1962 г. пас. Зара (не існуе). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі на 1.01.1986 г. уваходзіў 81 двор, пражывала 81 сям’я, колькасць чалавек - 244 жыхары, размяшчаліся 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, сталовая. На 1.01.1990 г. – 59 двароў, 128 жыхароў, з іх: 70 працуючых, 26 дзяцей (да 15 гадоў), 27 пенсіянераў.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік землякам, якія загінулі на франтах ВАВ, устаноўлены ў цэнтры вёскі.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (64 сям’і) пераселены ў 1993 г. ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1960 – 31.12.1960
Кніжны фонд: 13240
Колькасць чытачоў: 511
Дата закрыцця: 01.01.1991 – 31.12.1991
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Любезны Васіль Раманавіч
№ дакумента: Заключэнне ўрача санстанцыі ў 1991 г.