Назва вескі: ПАПСУЕЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Веткаўскім гарсавеце, за 15 км. на У ад Веткі, 37 км. ад Гомеля, 26 км. ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Вынікаў), на аўтадарозе Старое Закружжа—Ветка.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. як слабада ў складзе маёнтка Хальч, у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Засн. яе стараверы, якія ўцяклі з Расіі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Была ў валоданні графоў Румянцавых і Паскевічаў. У сярэдзіне 19 ст. мелася стараверчая часоўня. З 1880 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 г. 44 двары, 396 жыхароў, стараверчы малітоўны дом, хлебазапасны магазін, вятрак, лаўка. У 1909 г. 2 слабады: у адной — 65 двароў, 240 жыхароў, у другой — 41 двор, 181 жыхар. У хуткім часе яны аб’ядналіся і склалі адзін населены пункт. У 1926 г. 148 двароў, 720 жыхароў, паштовае аддз., пач. школа, лаўка. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Папсуеўскага с/с Веткаўскага р- на Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгасы «Перадавік» і «Пераможац», працавалі вятрак (з 1929 г.), 2 кузні, ваўначоска. Паводле перапісу 1959 г. 362 жыхары. У 1965 г. у вёску перасяліліся жыхары суседняга пас. Чырвоная Перамога. Была цэнтрам калгаса «Пераможац». Размяшчаліся механічная майстэрня, пач. школа, клуб, б-ка, ветэрынарны ўчастак, аддз. сувязі, магазін. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла на 1.01.1986 г. уваходзіла 142 двары, пражывала 142 сям’і, 363 жыхары. Размяшчаліся механічная майстэрня, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін. На 1.01.1990 г. 111 двароў, 269 жыхароў, з іх: 110 працуючых, 87 дзяцей (да 15 гадоў), 72 пенсіянеры. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Абеліск (12 м.), скульптура воіна і стэла з імёнамі загінуўшых 145 жыхароў з вёсак калгаса «Пераможац»у Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе. Пастаўлены ў 1968 г. ў цэнтры вёскі.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (108 сямей) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1953 – 31.12.1953

Кніжны фонд: 4855

Колькасць чытачоў: 348

Дата закрыцця: 01.01.1991 – 31.12.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Кудраўцаў Іван Карпавіч

№ дакумента: Заключэнне штаба ГА і урача санстанцыі ў 1991 г.