Назва вескі: ПАЦЁСЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Неглюбскім с/с, за 35 км.. на ПнУ ад Веткі, 59 км.. ад Гомеля, на р. Вядзерня (прыток р. Беседзь). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Стаўбунскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1868 г. 37 двароў, 204 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 48 двароў, 299 жыхароў, 2 ветракі. У 1909 г. ў Стаўбунскай вол., 50 двароў, 322 жыхары, 567 дзес. зямлі. Найбольш актыўна забудова вялася ў 1920-х г. У 1926 г. 87 двароў, 419 жыхароў, паштовы пункт, пач. школа. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Пажскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас «Вясёлы шлях», працавалі 2 ветракі (1927 г.), конная крупарушка (1927 г.), кузня. У Вял. Айч. вайну 48 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1947 г. да вёскі далучаны пас. Аляксандраўка. Паводле перапісу 1959 г. 239 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Грамыкі» (цэнтр — в. Новыя Грамыкі). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 52 двары, пражывала 52 сям’і, колькасць чалавек 94. На 01.01.1990 г. 43 двары, 71 жыхар, з іх: 10 працуючых, 2 дзяцей (да 15 гадоў), 59 пенсіянераў.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Грамыка Уладзімір Пятровіч (1932-1971 гг.). Закончыў сярэднюю школу ў 1949 г., фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педінстытута, аспірантуру ў 1960 г. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Працаваў у Гомельскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, Курскім сельскагаспадарчым інстытуце. Аўтар 18 навуковых работ.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (40 сямей) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1956 – 31.12.1956

Кніжны фонд: 4999

Колькасць чытачоў: 202

Дата закрыцця: 01.12.1991

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Рослікава Марыя Фёдараўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №145 ад 24.10.1991 г.