Назва вескі: АКОПЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Кіраўскім с/с, за 33 км. на Пд ад Нароўлі, 58 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 211 км.. ад Гомеля, побач дзярж. мяжа з Украінай, на р. Верасожка [прыток р. Жалонь (Мухаедаўскі канал)], на тар. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Вуглы— Чапаеўка.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак у выніку ажыццяўлення сталыпінскіх рэформ. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. З 21.2.1929 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Акопнага с/с Нараўлянскага р-на Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2. 1938) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. З 1925 г. дзейнічалі малочная арцель, цагельня. У 1930 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1938 г. ў вёску пераселены хутары Зінявіцкі, Кулакоўскі, Сеўрукоўскі, Чарапашкі. Дзейнічалі пач. школа, хата-чытальня, кузня. У Вял. Айч. вайну 24 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1986 г. 51 двор, 116 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Партызанскі» (цэнтр — в. Вуглы). Меліся 8-гадовая школа, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Паблізу ў 1975 г. знойдзены залежы бантаніту (адна з рэдкіх і каштоўных глін, што выкарыстоўваецца для ачысткі нафтапрадуктаў, тлушчаў і вырабу форм для ліцця металу).

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Кліменка Кацярына Гаўрылаўна, кандыдат педагагічных навук. Аўтар 11-ці навуковых прац.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (51 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў в. Старая Рудня Жлобінскага р-на (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 24.09.1986

№ дакумента: Загад №16 от 24.09.1986 г. па Нараўлянскай ЦБС.