Назва вескі: АНТОНАЎКА
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 25 км. на ПдУ ад Нароўлі, 50 км.. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 203 км.. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на паўн. ускраіне безыменны прыток Мухаедаўскага канала. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.
Гістарычная даведка:
Засн. у канцы 19 ст. як ням. калонія. У сувязі з пачаткам у 1914 г. першай сусветнай вайны ўсё жыхары ням. нацыянальнасці былі выселены ў глыбокі тыл. найбольш актыўная забудова прыходзіцца на 1920-я г. У 1931 г. арганізаваны калгас, працавала кузня. У Вял. Айч. вайну дзейнічала патрыят. маладзёжная група (кіраўнік Цімашэнка). 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле 1959 г. 104 жыхары, у 1986 г. 15 двароў, 137 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Дзёрнавічы» (цэнтр — в. Дзёрнавічы).
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сямей) пераселены 1.11.1986 г. ў чыстыя месцы, пераважна ў Жлобінскі і Светлагорскі р-ны (распараджэнне СМ БССР № 266-17 ад 27.08.86).