Назва вескі: АСІПОЎКА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Вербавіцкім с/с, за 31 км. на ПдУ ад Нароўлі, 56 км. ад чыг. ст. Ельск (на лініі Калінкавічы—Оўруч), 209 км. ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Дзёрнавічы—Нароўля.

Гістарычная даведка:

Засн. ў кан. 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак у выніку ажыццяўлення сталыпінскай рэформы. Найбольш актыўная забудова прыпадае на 1920-я гг. З 1927 г. працаваў паравы млын. У 1931г. організаваны ў калгас «Чырвоная калонія». Працавала кузня. Падчас Вял. Айч. вайны на фронце загінула 9 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 133 жыхары, у 1986 г. 47 двароў, 116 жыхароў. У 1986 г. уваходзіла ў склад саўгаса «Прыпяць» (цэнтр — в. Даўляды).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (47 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1926 – 31.12.1926

Дата закрыцця: 01.01.1986 – 31.12.1986