Назва вескі: БАБРОЎСКІ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Залескім с/с, за 15 км. на ПнУ ад Чачэрска, 52 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 80 км. ад Гомеля, на р. Бабёр (прыток р. Вець), на тар. Чачэрскага біял. заказніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Сідаравічы — Чачэрск.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 18 двароў, 102 жыхары, у Загор’еўскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас. Уваходзіў у склад саўгаса «Бяляеўскі» (цэнтр — в. Бяляеўка). 5 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. У 1990 г. 31 двор, 54 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (31 сям’я) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.