Назва вескі: БЕЛІЦА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 11 км. на Пд ад Чачэрска, 31 км. ад чып ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 59 км. ад Гомеля. Побач аўтадарога Наўхавічы—Роўкавічы.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1920-я гг. пад назвай Новая Беліца. У 1926 г. 13 двароў, 87 жыхароў, у Наўхавіцкім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай акругі (з 20.2.1938 Гомельскай вобл.). У 1959 г. 69 жыхароў. З 1962 г. ў Буда-Кашалёўскім, з 1965 г. ў Крутоў- скім, з 1966 г. ў Роўкавіцкім сельсаветах. Паводле перапісу 1970 г. 49 жыхароў.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Цімохаў Ігнат Барысавіч, актыўны ўдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, нарадзіўся ў 1890г. Актыўны ўдзельнік барацьбы з нямецкімі акупантамі на Чачэршчыне ў 1918 г. Быў камандзірам партызанскага атрада.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары адселены.