Назва вескі: БАГУШЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Астраглядаўскім с/с, за 16 км на ПдЗ ад Брагіна, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 135 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Брагін – Камарын.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ. У 1834 г. 31 двор. У 1850 г. 35 двароў, 276 жыхароў, уласнасць казны. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Астраглядаўскага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 106 двароў, 755 жыхароў, капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, у Мікуліцкай вол. У 1908 г. 128 двароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Багушскага с/с Брагінскага р-на Рэчыцкай акругі. У 1930 г. 130 двароў, 767 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, працавалі кузня і вятрак. Паводле перапісу 1959 г. 599 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр – в. Астрагляды). Паблізу ёсць радовішчы жалезнякоў. Перад аварыяй на ЧАЭС - 171 двор, 509 жыхароў, 5 вуліц, васьмігадовая школа, ФАП, магазін, бібліятэка, клуб.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (195 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1920 – 31.12.1920
Кніжны фонд: 5030
Колькасць чытачоў: 350
Дата закрыцця: 01.10.1986 – 31.12.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Дзмітрыенка Соф’я Іванаўна
№ дакумента: Загад № 25 ад 01.10.86 г. па Брагінскай ЦБС