Назва вескі: БАЯВЫ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Акцябрскім с/с, за 11 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля. На У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 20 двароў, 106 жыхароў. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну загінулі 14 пасялкоўцаў. Па перапісу 1959 г. 155 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр –в. Акцябр). На момант адсялення ў паселку быў 21 двор, 35 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (19 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.