Назва вескі: БАРКІ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Забалоцкім с/с, за 12 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля. На Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 10 двароў, 51 жыхар, у Чачэрскім р-не Гомельскай акругі. У 1931г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 76 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — в. Забалоцце). На момант адсялення у паселку было 12 двароў, 29 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (12 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.