Назва вескі: КАЖУШКІ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Дварышчанскім с/с, за 28 км. на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 133 км. ад Гомеля. На тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. На Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Прыпяць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па аўтадарозе, якая звязвае вёску з в. Ломаны.

Гістарычная даведка:

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як в. Кажушкаўцы ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1570—80 гг. належала Кіеўскай мітраполіі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. сяло, уладанне Горвата. У 1885 г. 41 двор, 210 жыхароў, Свята-Троіцкая царква, млын. Паводле перапісу 1897 г. 89 двароў, 334 жыхары, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак. Побач быў аднайменны фальварак, 57 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 1986 г. цэнтр Кажушкаўскага с/с Юравіцкага, з 8.7. 1931 г. Хойніцкага р-наў Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 - 20.2.1938) акруг, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абласцей. У 1930 г. 218 двароў, 1010 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя А.Р.Чарвякова, працавалі паравы млын, 2 кузні. У 1940 г. 230 двароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 92 жыхароў. На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 98 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае стэла, пастаўленая ў 1975 г. ў цэнтры вёскі. Паводле перапісу 1959 г. 869 жыхароў. Была цэнтрам калгаса імя XXII з’езда КПСС. Размяшчаліся 8-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. У пач. 1930-х гг. непадалёку выяўлены залежы торфу і жалезных руд палескага тыпу. Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 214 двароў, пражывала 214 сем’яў, колькасць чалавек 537. Размяшчаліся 8-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, магазін, КБА. 

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 98 вяскоўцаў. У 1975 годзе пастаўлена стэла.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

Р.В. Бараш (нар. у 1928 г.), заслужаны ўрач БССР.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (214 сямей) пераселены ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс ад 20.06.86).

Звесткі аб бібліятэцы:

Кніжны фонд: 10777

Колькасць чытачоў: 607

Дата закрыцця: 19.08.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Лапа Валянціна Ўладзіміраўна

№ дакумента: Рашэнне райвыканкама №225 ад 19.08.86г.