Назва вескі: КРАСНАЕ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Роўкавіцкім с/с, за 23 км. на ПдЗ ад Чачэрска, 21 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель—Жлобін), 37 км. ад Гомеля, побач шаша Доўск—Гомель, на паўн. ускраіне меліярацыйны канал, злучаны з р. Прудоўка (прыток р. Ліпа).
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 2 двары, 7 жыхароў, у Свяцілавіцкім р-не Гомельскай акругі. У 1931 г. арганізаваны калгас. 6 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 93 жыхары. Уваходзіў у склад калгаса імя А.А. Жданава (цэнтр — в. Халочча). З 16.07.1954 г. у Халоцкім, з лістапада 1991 г. у Роўкавіцкім сельсаветах.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (14 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.