Назва вескі: КАЗЯЛУЖЦЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спярыжскім с/с, за 9 км на ПнУ ад Брагіна, 26 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы–Хойнікі ад лініі Калінкавічы–Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын–Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1811 г. вёска ў Рэчыцкім пав., уладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 7 двароў, 79 жыхароў. Пад 1879 г. пазначана ў ліку сяленняў Глухавіцкага царк. прыхода. Паводле перапісу 1897 г. 26 двароў, 212 жыхароў. У 1908 г. 32 двары, 272 жыхары. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Казялужскага с/с Брагінскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. 40 двароў, 248 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала кузня. Паводле перапісу 1959 г. 280 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 49 двароў, 127 жыхароў.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары (48 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).