Назва вескі: КАЛАЦІН
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Шырокаўскім с/с, за 20 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, затым па шаты Доўск — Гомель.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пачатку 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Па перапісу 1959 г. 63 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Шырокае). Перад аварыяй на ЧАЭС - 18 двароў.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (18 сямей) пераселены ў чыстыя месцы.