Назва вескі: КРАСНЫЙ БОР
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Кароцькаўскім с/с.
Гістарычная даведка:
Пасёлак (да 1966) у Кароцькаўскім сельсавеце. З 20.08.1924г. у Куракаўшчынскім сельсавеце Кармянскага раёна Магілёўскай акругі. Згодна з перапісам насельніцтва 1926г. – 10 двароў, 53 жыхары (30 муж., 23 жан.).З 25.12.1962г. у Рагачоўскім раёне , з 19.09.1963г. у Кармянскім раёне, у складзе калгаса “Перамога”. 22 снежня 1966 г. часткова увайшоў у склад вёскі Новая Зенькавіна.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС гэтыя месцы падлягаюць першаснаму адсяленню з-за вялікай радыяцыйнай забруджанасці. Апошнія жыхары былі адсюль выселеныя ў 1992 г.