Назва вескі: КУЗЬМІЧЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Скараднянскім с/с, за 121 км на ПдЗ ад Ельска, 5 км ад чыг. ст. Славечна (на лініі Ельск – Оўруч), 138 км ад Гомеля; у сутоку рэк Славечна і Батыўля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Новая Рудня – Ельск.
Гістарычная даведка:
У 1900 г. ў вёсцы знойдзены скарб (285 грашовых адзінак Рэчы Паспалітай, Прусіі, Прыбалтыкі; захаваны ў 1652 г.). Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як сяленне ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. ўладанне Радзівілаў, дзейнічала Троіцкая царква. У 1811 г. 14 двароў, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1834 г. 18 двароў, 96 жыхароў. У 1850 г. сяло, 33 двары, 158 жыхароў. Праз вёску праходзіў тракт з Мазыра ў Жытомір, мелася паштовая станцыя (8 экіпажаў). Уваходзіла ў склад аднайменнага маёнтка, гаспадары якога Дабравольскія валодалі ў 1876 г. 3380 дзее. зямлі. У 1885 г. 26 двароў, 222 жыхары. Паводле перапісу 1857 г. 66 двароў, 406 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, школа граматы, карчма. У 1910 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў пач. 1920-х гадоў яна атрымала сваё памяшканне. У 1917 г. 605 жыхароў, у Скараднянскай вол. Побач былі 3 аднайменныя фальваркі. У 1921 г. 121 двор, 927 жыхароў. У 1924 г. 137 двароў. З 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Кузьміцкага с/с Каралінскага, з 5.2.1931 г. да 26.7.1930 г., з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г. Ельскага раёнаў Мазырскай акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1929 г. арганізаваны калгас «Беларуская камуна», працавалі вадзяны млын (з 1918 г.) і кузня. Значную частку перавозак праз сплаўную прыстань, што размяшчалася ў вёсцы, складалі лесаматэрыялы. У 1940 г. 161 двор. У Вял. Айч. вайну 12.6.1943 г. ням.-фаш. карнікі спалілі вёску, а 96 жыхароў сагналі ва ўрочышча Пудаўка (2 км на У ад вёскі) і расстралялі (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму), 61 вясковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 375 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Скарад- нянскі» (цэнтр – в. Скароднае). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 135 двароў, дзе пражывала 135 сем’яў, колькасць чалавек 353, знаходзіўся 1 магазін, сельскі клуб, бібліятэка, пачатковая школа, ФАП.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Могілкі ахвяр фашызму. За 2 км. на ўсход ад в. Кузьмінічы, ва ўрочышчы Пудаўка. 12.06.1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты акружылі веску, 96 жыхароў сагналі ва ўрочышча Пудаўка і расстралялі. У 1957 г. на могілках устаноўлены стэла і 2 абеліскі.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Радзіма ўдзельніка грамадзянскай вайны, гасп. кіраўніка С.М. Калбасіна, узнагароджанага ў 1920 годзе ордэнам Чырвонага сцяга (яго імем названа вуліца ў Ельску); Аляксея Фаміча Трафімава, заслужанага настаўніка БССР, Вольгі Іванаўны Малюк, заслужанай настаўніцы БССР.
Звесткі аб адсяленні:
У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары ў 1986 г. пераселены ў чыстыя месцы.
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1950 – 31.12.1950
Кніжны фонд: 5023
Колькасць чытачоў: 236
Дата закрыцця: 01.01.1992 – 31.12.1992
Бібліятэкар, праводзіушы закрыццё: Антропава Лідзія Адамаўна