Назва вескі: КАЛОДДЗЕ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Кармянскім с/с, за 19 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель – Унеча), 46 км ад Гомеля, на р. Харапуць (прыток р. Іпуць). Транспартныя сувязі па прасёлачнае потым аўтадарозе Кузьмінічы – Добруш.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 26 двароў, 131 жыхар, у Кармянскім с/с Добрушскага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Абарона» (цэнтр – в. Карма).
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем жыхары (З сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.