Назва вескі: ЛУГІНІЧЫ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Акцябрскім с/с, за 14 км на У ад раённага цэнтра і чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін—Гомель), 34 км ад Гомеля. На Пд, У і З  меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе, а затым  па шашы Доўск—Гомель. 

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. Упамінаецца ў матэрыялах 1525—27 гг.  аб канфліктах паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У інвентары Пячэрскага  староства 1704 г. пазначана як вёска. Па вопісу Чачэрскага староства 1765  г. 17  дамоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Па  рэвізскіх матэрыялах 1859 г. ў складзе Чачэрскага маёнтка графа І.І. Чарнышова-Круглікава. З 1884 г. дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа  граматы, млын, у Дудзіцкай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. 46 двароў,  335 жыхароў, 367 дзес. зямлі. У 1926 г. 62 двары, 363 жыхары. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Лугініцкага с/с Уваравіцкага р-на  Гомельскай  акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Баявы», працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну загінуў 51 вясковец. Па перапісу 1959 г. 241 жыхар. У складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр  —  в. Акцябр).

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем  пасля  Чарнобыльскай  катастрофы  жыхары (47  сем’яў)  пераселены  ў  1990—93  гг.  у чыстыя  месцы.