Назва вескі: ЛЯСКІ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Веткаўскім гарсавеце, за 11 км. на ПнУ ад Веткі, 33 км. ад Гомеля, на Пн і З мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцам з суседніх вёсак. У 1926 г. ў Беседскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр., 28 двароў, 156 жыхароў. У1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 11 пасялкоўцаў загінулі на франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 145 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Высакаборскі» (цэнтр — в. Барталамееўка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 34 двары, пражывала 34 сям’і, колькасць чалавек 76. На 01.01.1990 г. 32 двары, 58 жыхароў, з іх: 19 працуючых, 5 дзяцей (да 15 гадоў), 34 пенсіянеры.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (33 сям’і) пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.