Назва вескі: ЛЮДЗВІНОЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Новаялчанскім  с/с,  за  38  км  на  ПдУ  ад  Брагіна, 7  км  ад  чыг.  ст.  Ёлча  (на  лініі  Оўруч Палтава), 157 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Камарын Брагін.

Гістарычная даведка:

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу  Рэчы Паспалітай  (1793  г.) у складзе Рас. імперыі. У пач. 19 ст. падзялілася на 2 сяленні. У 1834 г. ў в. Бліжняе Людзвінова 43  жыхары, у в. Дальняе Людзвінова 40 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. побач была сядзіба, 7 двароў, 50 жыхароў  і вінакурны завод, у Ялчанскай воласці. У  1932 г. арганізаваны калгас. У Вял.  Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе  загінулі 12 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 183 жыхары. Уваходзіла ў склад  саўгаса «Краснае»  (цэнтр в. Краснае). Перад аварыяй на ЧАЭС 50 двароў, 105 жыхароў.

Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:

Помнік на ўшанаванне памяці 12 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1967 г. пастаўлены абеліск.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на  Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселены ў 1986  г. ў чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 20.05.86).