Назва вескі: ЛЯДЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Хракавіцкім с/с, за 26 км на Пд ад Брагіна, 15 км ад чыг. ст. Ёлча (на лініі Оўруч – Палтава), 145 км ад Гомеля; на У канал Марозаўка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Вядома з 19 ст. як вёска і фальварак у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 32 двары, 172 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Герой працы», дзейнічалі цагельня, вятрак, кузня. Паводле перапісу 1959 г. 380 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Брагінскі» (цэнтр – в. Піркі). Перад аварыяй на ЧАЭС 85 двароў, 174 жыхары.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (67 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).