Назва вескі: НУДЗІЧЫ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Спярыжскім с/с, за 11 км на ПдЗ ад Брагіна, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 130 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ва ўладанні кн. Вішнявецкіх, у 2-й пал. 17 ст. перайшла да Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 22 двары, 167 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. 42 двары, 295 жыхароў, капліца, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 52 двары, 355 жыхароў. У 1930 г. 70 двароў, 408 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя К. Маркса, працавалі вятрак і кузня. Паводле перапісу 1959 г. 514 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС 317 жыхароў, 123 двары.Побач радовішчы торфу.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (121 сям’я) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).