Назва вескі: НОВЫ СЦЕПАНОЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Хракавіцкім с/с, за 32 км на Пд ад Брагіна, 61 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 149 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 1920-х г. у выніку падзелу в. Сцепаноў на вёскі Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. У 1920-я г. пачала дзейнічаць школа. У 1931 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 53 двары, 230 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 41 жыхара. Паводле перапісу 1959 г. 132 жыхары. Уваходзіла ў саўгас «Савіны» (цэнтр – в. Савіны). Перад аварыяй на ЧАЭС 21 двор, 34 жыхары.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (13 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).