Назва вескі: ПАДАСОЎЕ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Залескім с/с, за 11 км. на ПдУ ад Чачэрска, 48 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 76 км. ад Гомеля, на паўд. ускраіне — р. Локаць (прыток р. Сож), на З мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы — Залессе.
Гістарычная даведка:
Паводле пісьмовых крыніц вядома з пач. 19 ст. як сяленне ў Покацкай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. Паводле рэвізіі 1816 г. 12 двароў, 38 жыхароў. Інвентар 1848 г. сведчыць, што вёска уваходзіла ў склад памешчыцкага маёнтка. У 1868 г. 16 двароў, 134 жыхары. У 1881 г. 20 двароў. Паводле перапісу 1897 г. вёска (23 двары, 145 жыхароў, хлебазапасны магазін, кузня) і аколіца (23 двары, 153 жыхары). У 1926 г. 56 двароў, паштовы пункт, школа. З 8.12.1926 г. да 29.10.1934 г. цэнтр Падасоўскага с/с Свяцілавіцкага, з 4.8.1927 г. Чачэрскага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930) акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас. 27 вяскоўцаў загінулі па франтах Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 257 жыхароў. У складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — в. Залессе). З 1964 г. у Залесскім сельсавеце.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Гарадзішча, курганы. На беразе р. Покаць гарадзішча. Каля вёскі – курганы, налічвалася 13 насыпаў.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
А. П. Гавароўская, засл. настаўнік.
Звесткі аб адсяленні:
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (29 сямей) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.