Назва вескі: ПАДЫГРУШКА

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Залескім с/с, за 12 км. на У ад Чачэрска, 49 км. ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская (на лініі Гомель — Жлобін), 77 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Палессе — Чачэрск.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х гг. на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 30 двароў, 90 жыхароў. У Вял. Айч. вайну 4.11.1942 г. ням. акупанты спалілі пасёлак. 13 пасялкоўцаў загінулі ў гады Вял. Айч. вайны. Паводле перапісу 1959 г. 126 жыхароў. Уваходзіў у склад саўгаса «Бяляеўскі» (цэнтр — в. Бяляеўка).

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (34 сям’і) у 1992 г. пераселены ў чыстыя месцы.