Назва вескі: ПАСУДАВА

Месцазнаходжанне:

Вёска,  чыг.  станцыя (на  лініі  Оўруч Палтава),  у  Камарынам  пасялковым  Савеце,  за  45  км  на Пд  ад  Брагіна,  164  км  ад  Гомеля,  на  тэр. Палескага  радыяцыйна-экалагічнага запаведніка;  І  км  ад  дзярж.  мяжы  з Украінай.  Транспартныя  сувязі  па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Выяўленае  археолагамі  гарадзішча ранняга  жалезнага  веку  (мясц.  назва  Гарадок,  3-4  км  на  Пн  ад  вёскі,  ва  ўрочышчы  Куркова)  сведчыць  пра  засяленне тутэйшых  мясцін  з  глыбокай  старажытнасці.  Па  пісьмовых  крыніцах  вядома  з  18  ст.  Пасля  2-га  Падзелу  Рэчы Паспалітай  (1793  г.)  у  складзе  Рас. імперыі.  У  1811 г. 2 вёскі Пасудава Верхнія і Пасудава  Ніжнія,  якія  пазней аб’ядналіся, уладанне Ракіцкіх. У 1850 г. ўладанне  Навікоўскага.  Пад  1879 г. пазначана як сяленне ў Чакалавіцкім царк.  прыходзе.  Паводле  перапісу  1897 г.  51  двор,  315  жыхароў,  у  Савіцкай воласці  Рэчыцкага  пав. Мінскай губ.; побач знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі.  У  1908  г.  79  двароў,  421  жыхар.  З  8.12.1926  г.  да  30.12.1927  г.  цэнтр Пасудаўскага  с/с  Камарынскага  р-на Рэчыцкай,  з  9.6.1927  г.  Гомельскай  акруг.  Дзейнічала  пачатковая  школа.  Пасля  пабудовы  ў  1927  г.  чыгункі  Чарнігаў Оўруч  пачала  працаваць  чыг. станцыя.  У  1930  г.  арганізаваны  калгас «Дзень  калектывізацыі»,  меліся  2 ветракі  і  кузня.  У  Вял.  Айч.  вайну  ў  баі за  вёску  ў  1943  г.  вызначыліся  камандзір кулямётнага  разліку  Е. Сіхімаў,  наводчык  гарматы  А.  Г.  Казлоў  і  камандзір аддз.  І.А. Юсупаў  (ім  прысвоена  званне Героя  Сав.  Саюза).  Паводле  перапісу 1959 г.  642 жыхары.  Уваходзіла  ў  склад саўгаса  «Пасудава»  (цэнтр в. Залессе). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 139 двароў, 183 жыхары.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС  жыхары  (73  сям’і)  пераселены ў  1986  г. ў чыстыя  месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).

Звесткі аб бібліятэцы:

Дата адкрыцця: 01.01.1962 – 31.12.1962

Кніжны фонд: 7386

Колокасць чытачоў: 350

Дата закрыцця: 01.10.1986

Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Немерчанка Раіса Рыгораўна

№ дакумента: Загад № 25 ад 01.10.86 г.