Назва вескі: ПЕРАСЯЦІНЕЦ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Хракавіцкім с/с, за 33 км на ПдЗ ад Брагіна, бі км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 150 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; на З меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Вядома з 19 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ. У 1850 г. 13 двароў, 68 жыхароў, уладанне Прозара. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Перасяцінецкага с/с Камарынскага р-на Гомельскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас імя У.І. Леніна, працавалі кузня і ваўначоска. У 1940 г. 60 двароў, 240 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў маі 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 4 жыхары. Паводле перапісу 1959 г. 184 жыхары. Уваходзіла ў склад саўгаса «Савіны» (цэнтр – в. Савіны). Напярэдадні аварыі на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 35 двароў, пражывала 74 жыхары.
Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:
Радзіма Героя Сац. Працы Г.С. Саромнай.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (29 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).