Назва вескі: ПЕРШАМАЙСКІ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Свяцілавіцкім с/с, за 18 км.. на Пн ад Веткі, 40 км.. ад Гомеля; на З і Пн меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Нёманка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гістарычная даведка:

Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 11 двароў, 49 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 134 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Рэчкі» (цэнтр — в. Рэчкі). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 42 двары, пражывала 42 сям’і, колькасць чалавек 98. На 01.01.1990 г. 26 двароў, 57 жыхароў, з іх 24 працуючых, 13 дзяцей (да 15 гадоў), 20 пенсіянераў.

Звесткі аб адсяленні:

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары пераселены ў 1992 г. ў чыстыя месцы.