Назва вескі: ПЕЦЬКАЎШЧЫНА

Месцазнаходжанне:

Вёска ў Спярыжскім с/с, за 12 км на Пд ад Брагіна, 41 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы Хойнікі ад лініі Калінкавічы Гомель), 131 км ад Гомеля, на У у пойме р. Брагінка.

Гістарычная даведка:

Вядома  з  пач.  20  ст.  як  хутар  у Брагінскай  воласці  Рэчыцкага  пав. Мінскай губ. У 1906 г. 14 двароў, 108 жыхароў. У 1930 г. 23 двары, 257  жыхароў. У 1931 г. арганізаваны  калгас. У 1940  г. 27 двароў. У Вял. Айч.  вайну ў маі 1943 г. ням. фашысты спалілі 21 двор. Паводле перапісу 1959 г.  108 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр в.  Ясяні). Напярэдадні аварыі на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 29 двароў, колькасць насельніцтва – 85 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары  (32 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).