Назва вескі: ПУЧЫН
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Хракавіцкім с/с, за 19 км на Пд ад Брагіна, 47 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 138 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка; на ўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1811 г. ўладанне Ракіцкіх. У 1850 г. 29 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 75 двароў, 384 жыхары, капліца і сядзіба (2 двары, 17 жыхароў), у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 113 двароў, 536 жыхароў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Пучынскага с/с Брагінскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай акруг. З 1920-х г. дзейнічала школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавалі вятрак (з 1909 г.) і кузня. У Вял. Айч. вайну на франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 68 землякоў. Паводле перапісу 1959 г. 588 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр – в. Выграбная Слабада). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла бібліятэка, Дом культуры, магазін, сярэдняя школа 143 двары, пражывала 373 жыхары.
Звесткі аб помніках прыроды, гісторыі, культуры:
Помнік землякам – на ўшанаванне памяці 68 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1980 г. пастаўлены абеліск.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (143 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1962 – 31.12.1962
Кніжны фонд: 8189
Колькасць чытачоў: 335
Дата закрыцця: 01.07.1986
Бібліятэкар праводзіушы закрыццё: Піліпчук Ларыса Аркадзьеўна
№ дакумента: Загад № 15 ад 01.07.86 г.