Назва вескі: ПРЫСТАНСКАЕ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Камарынскім пасялковым Савеце, за 36 км на Пд ад Брагіна, 11 км ад чыг. ст. Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 153 км ад Гомеля, на тэр. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найб. інтэнсіўная забудова вялася ў 1920-я г. У 1930 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 213 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр – в. Залессе).
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).