Назва вескі: РАФАЛАЎ
Месцазнаходжанне:
Пасёлак у Спярыжскім с/с, за 8 км на ПдЗ ад Брагіна, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 129 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на б. памешчыцкіх землях. У 1931г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 116 двароў. Уваходзіў у склад калгаса імя М.І. Калініна (цэнтр – в. Глухавічы).
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (16 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).