Назва вескі: РАФАЛАЎ

Месцазнаходжанне:

Вёска  ў  Спярыжскім с/с,  за  9  км  на  ПдЗ  ад  Брагіна,  26  км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы Хойнікі ад лініі  Калінкавічы Гомель), 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па  прасёлачнай,  потым  аўтадарозе  Камарын Брагін. 

Гістарычная даведка:

Вядома  з  19  ст.  як  хутар  у  Брагінскай воласці  Рэчыцкага  пав.  Мінскай  губ.  З 1873  г.  большасць  зямель  была  ў  валоданні  купца  І-й  гільдыі  Канапліна. У 1908 г. 9 двароў, 70 жыхароў. У 1930 г. 16 двароў, 110  жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працавалі вятрак і кузня. Паводле перапісу 1959 г. 141 жыхар. Уваходзіла ў склад  калгаса  імя  М.І. Калініна (цэнтр в. Глухавічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 30 двароў, працавала пачатковая школа, працаваў магазін, колькасць насельніцтва – 86 чалавек.

Звесткі аб адсяленні:

Пасля  катастрофы  на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (34 сям’і)  пераселены ў 1986  г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 418-рс от 28.05.86).