Назва вескі: СМІРНОЎ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Дворышчанскім с/с, за 4 км. на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Хойнікі—Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель), 107 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Хойнікаў.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1920-я гг. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 86 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса імя XXI з’езда КПСС (цэнтр — в. Руднае). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 22 двары, пражывала 22 сям’і, колькасць чалавек 109.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (22 сям’і) пераселены ў 1990 г. ў чыстыя месцы.