Назва вескі: СОКАЛ

Месцазнаходжанне:

Пасёлак у Паселіцкім с/с, за 13 км. на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Хойнікі—Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель), за 116 км. ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Хойнікі—Брагін.

Гістарычная даведка:

Засн. ў 1920-я гг. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. 13 двароў, 80 жыхароў. У 1932 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. 2 пасялкоўцы загінулі ў Вял. Айч. вайну на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 79 жыхароў. Уваходзіў у склад калгаса «Світанне» (цэнтр — в. Паселічы). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзіла 4 двары, пражывала 4 сям’і, колькасць чалавек 30.

Звесткі аб знакамітых ураджэнцах:

В.Г. Анісенка, механізатар калгаса “Рассвет”. За высокія паказчыкі па намалоту збожжавых культур узнагароджаны Ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За доблесную працу”.

Звесткі аб адсяленні:

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (4 сям’і) пераселены ў 1991 г. ў чыстыя месцы.