Назва вескі: СТАРЫ СЦЕПАНОЎ
Месцазнаходжанне:
Вёска ў Хракавіцкім с/с, за 36 км на ПдЗ ад Брагіна, 64 км ад чыг. ст. Хойнікі (на ветцы Васілевічы – Хойнікі ад лініі Калінкавічы – Гомель), 153 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Камарын – Брагін.
Гістарычная даведка:
Вядома з 19 ст. як в. Сцепаноў у Савіцкай воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1908 г. 105 двароў, 726 жыхароў. У пач. 1920-х г. в. Сцепаноў падзялілася на 2 – Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. З 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Старасцепаноўскага і з 1938 г. да 12.11.1966 г. – Сцепаноўскага с/с Камарынскага р-на Рэчыцкай, з 9.6.1927 г. Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акруг, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай абл. У 1931 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала кузня. Паводле перапісу 1959 г. 245 жыхароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Савіны» (цэнтр – в. Савіны). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад вёскі ўваходзілі магазін, бібліятэка, ФАП, 39 двароў, пражывала 77 чалавек.
Звесткі аб адсяленні:
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (30 сямей) пераселены ў 1986 г. ў чыстыя месцы (распараджэнне СМ БССР № 481-рс от 20.06.1986).
Звесткі аб бібліятэцы:
Дата адкрыцця: 01.01.1959 – 31.12.1959
Кніжны фонд: 6324
Колькасць чытачоў: 119
Дата закрыцця: 23.04.1986
Бібліятэкар, які праводзіў закрыццё: Сцяпанава Надзея Пятроўна
№ дакумента: Загад № 23 04.05.86 г.